Нашы гісторыі

«Нашы гісторыі» — праект для беларускіх жанчын у Літве, досвед міграцыі, які рэдка змяшчаецца ў рэзюмэ, 
жыццё пасля 2020 года, страты, пошук і новыя кропкі апоры.


Катя

Дыши. Сейчас. Просто дыши. Вдох, выдох.

Что теперь делать? А как они без меня? Как же я так…? Паника давит на грудь и стискивали лёгкие… судорожный вдох..

Ничего. Ты через многое проходила, что мало кто выдержит. Выдержишь и это. Ты сама подумай, знаешь хоть кого-то, кто прошел бы через раннюю смерть матери, жизнь с отцом в депрессии, который убивал себя 20 лет и добился своего, мытарства сироты, безденежье, 12 лет потерь беременностей, смерть одного из долгожданных детей. Ты полтора месяца носила мертвого ребенка, чтобы доносить остальных до срока! Кто пережил бы такое не сойдя с ума?!.. Пережила потерю профессии из-за гражданской позиции, арест мужа, месяц в бегах по чужим дачам и квартирам с двумя маленькими детьми, эту жизнь в страхе и надежде, что тебя не арестуют, а их не заберут в детский дом.. а потом пережила же ты эмиграцию с минимумом необходимого, когда оставляешь все, к чему шла всю сиротскую жизнь, свой уют, свой дом, свое гнездо...

Руки трясутся. Туман в голове. Глаза будто завались внутрь, пытаясь высмотреть что-то, ответ.. соломинку за которую можно ухватиться..

Так. Успокоилась! Не ты первая и не ты последняя. Мама вон восемь лет продержалась и это в перестройку, когда ни лекарств нормальных, ни денег в семье, чтобы достать что-то. Через боль, через не могу, но смогла продержаться столько, чтобы остаться в твоей памяти. Мне же тогда было столько же, сколько деткам сейчас...  И я смогу! Чтобы хотя бы они помнили меня живой, а не только по фотографиям…

Дождь, весенний ливень зашумел по кронам деревьев и немного охладил лицо  мелкими каплями, долетающими под козырек арки у медицинского центра.

Ну ты же знала, что так будет. Ты всегда это знала. Чего уж сейчас… Но как так-то.. ходить много лет каждые полгода проверяться и всё-таки пропустить. А чего ты хотела, два года нервов, без нормальных документов в эмиграции и врачи только по скорой, работа 24/7 с детьми рядом круглосуточно, которых даже в садик не отдашь без документов... Чего удивляться, что пропустила. Но как так-то... Как же так.. Что теперь?.. Как же дальше?!... Как дальше-то?!!


Случайная капля, попавшая на щеку, будто обожгла от неожиданности. 
Резкий вдох, будто выныриваешь после долгого погружения.
Ещё вдох. И ещё.


Надо ему позвонить, он ждёт результатов, волнуется... Но как сказать ему. Как ему сказать?!! Он видел, как сломала папу мамина болезнь и смерть.. как же он теперь один с детьми..

Стоп. Ты жива пока. Ты не умираешь прямо сейчас. Что бы ни было, ты будешь держаться столько, сколько сможешь. Ради них. Всё, вдохнула, собралась, звони.

Дрожь.. шум в голове и расфокус в глазах.. горло стиснуло так, что кажется говорить невозможно. Надо. Звони.

..Лешенька.. это.. они говорят 97 процентов, что это рак.. скорее всего обе груди.. да.. скоро приду, расскажу всё.. да, пока..

Слёзы прорвались на первых словах, но давняя привычка сработала быстро: стойкие оловянные солдатики не плачут. Даже стоя на одной ноге, даже догорая в камине. А она всегда была стойким оловянным солдатиком.

Тяжёлый долгий выдох. Надо идти. Шаг...за ним ещё один и ещё.. и ещё. Вспомни. Ты знаешь, как это бывает. Спустя какое-то время ты вот так же будешь идти по улице, улыбаться, слушать что-то любимое и поймёшь, что всё позади. Потому что «и это тоже пройдёт»... «и это тоже пройдёт»..

Шаг.. ещё один..один за одним. А потом ещё тысячи маленьких трудных шагов…

…Какой красивый день.. какой вкусный весенний воздух.. как хорошо… как же я люблю этот город, ставший родным за эти годы. Благодарю.. просто благодарю, что я здесь и сейчас. Я есть. Я иду. 


И теперь точно знаю, 
что самая темная ночь перед рассветом.


Валянціна

   

   

Уцёкі ў Егіпет

(Евангелле паводле Матфея 2, 13-15)


Дзённік

8 кастрычніка 20..года

Едзем з сынам ў горы. У Закапанэ. Нас запрасіў ксёндз, бо ёсць візы. Трэба падрыхтаваць зручнае адзенне, і каб цёплае было. Усё прадумаць, браць патрэбнае і  не цяжкае.

9 кастрычніка 20.. года

Тэлефон на бязгучным рэжыме, на блакадзе незнаёмых нумароў. Я сама выбіраю, з кім размаўляць. Але гэта А., яна не проста пабалбатаць турбуе. 

Пачаліся арышты з нашай суполкі.

10 кастрычніка 20..года

Рэчы сабраныя, дакументы спарадкаваныя.

14-га выязджаем. У Дзень маці. Я і сын. Ксёндз трапна пажартаваў — уцёкі ў Егіпет. 

Цікавае параўнанне. З Евангелля, яны вярнуліся пасля смерці Ірада. 
Не хачу надоўга!

17 кастрычніка 20..года

Сын дрэнна пераносіць доўгія паездкі ў машыне, па пакручастай трасе. А яшчэ і горная хвароба. Яму блага, баліць галава, ванітуе. Беларусам — раўнінным, лясным, балотным жыхарам, нязвыклыя горы. Але мужна лазім па іх.

30 кастрычніка 20..года

Варшава—Вільня. Дрэнныя навіны з дому. І разуменне, што мы пакуль не вернемся. Сын наракае: «навошта я з табой паехаў, у гэтае падарожжа? Лепш бы застаўся з татам».



2 лістапада 20..года

Дзяды. Вільня, шэрае неба, дробны дождж.
Дзе быць, каб не хаваць слёз? Вядома, на могілках. На Росах.



Нейкі дзень лістапада 20..года

Вільня, дождж. Запрашалі спяваць восеньскія песні. Гэта што трэба — спяваць! Гаварыць, тлумачыць сыну цяжка. А крычаць і плакаць няма дзе. 

Канец лістапада 20..года

На імшы ў беларускім касцёле. Ведаю гэтыя спевы, па-беларуску, на лаціне. Пачынаюпадпяваць, пераходжу на партыю альтоў. «Вы ведаеце другі голас? Падымайцеся на хоры.Рыхтуем спевы да Божага нараджэння».

Відаць, так трэба. Спяваць у Вільні ў чаканні смерці Ірада.



Паліна




Паліна ўжо тры гады ў міграцыі — і цяпер яе злуе ўсё.

Злуе тое, што мова не вучыцца. Яна разумее галавой: трэба. Але цела нібыта супраціўляецца. Яна не можа прымусіць сябе нават проста адкрыць кнігу. А калі ўсё ж адкрывае — пачынае чытаць літоўскія словы, і яе проста выварочвае. Не ад сэнсу, а ад самога гучання: гэтыя спалучэнні гукаў, словы, як яны ляжаць у роце і ў вушах. І ад гэтага адчуванне бездапаможнасці становіцца яшчэ злоснейшым: «Не магу — і ўсё тут».

Злуе таксама тое, як дорага каштуе жыццё. Ежа, адзенне, арэнда кватэры — усё б’е па кішэні. Нібыта працуеш, жывеш, круцішся, а накапіць хоць нешта — немагчыма. Нібыта будучыня павінна складвацца з маленькіх крокаў і запасаў, але замест гэтага — суцэльнае выжыванне з месяца ў месяц.


І яшчэ злуе адлегласць. Дом, родныя, сябры — там. А яна — тут. 

Гэта «тут» можа быць акуратным, арганізаваным, нават бяспечным, але адлегласць усё адно не ператвараецца ў нешта зручнае. Яна проста ёсць — як сцена, як пустая прастора паміж «і» і «але».

І ўсё ж ёсць тое, што дапамагае вытрымаць. Музыка і песні. Паліна спявае ў гурце: яны збіраюцца разам, спяваюць, недзе выступаюць. Нават у Польшчу з’ездзілі. Гэта не робіць жыццё таннейшым і не прымушае літоўскую раптам стаць лёгкай. Але дае разнастайнасць — і галоўнае, дае моманты, калі злосць адступае хаця б на крок, і замест «не магу» з’яўляецца «я вытрымліваю».




В.

             


«Тады хто я?»

Я прыехала з Беларусі ў Літву вясной 2021 года разам з мужам і двума дзецьмі пасля падзей 2020 года.
А потым пачалі адно за адным адбывацца падзеі, які забіралі апоры ў маім жыцці. Спачатку, меньш чым праз месяц пасля пераезду, памёр тата. Потым мама атрымала 1 групу інваліднасці, але я за мяжой і не магу ёй дапамагаць. Справа па артыкулу 19.11 — ёсць справа. Спачатку я не працавала, таму што мой досвед у заканадаўстве Беларусі, ды яшчэ без літоўскай мовы, нікому не быў патрэбны ў Літве. 

Пачаўся шлюбаразводны працэс з мужам. Я была вымушаная больш часу аддаваць працы і менш — дзецям. Адначасова я знаходзілася ў няпростым матэрыяльным і эмацыйным стане. Дзецям гэта было нязвыкла, і яны крыўдзіліся. 

І вось так паступова, за некалькі гадоў, атрымалася, што я ўжо не татава дачка і мне няма патрэбы адпавядаць яго чаканням. А «паспяховая кар’ера» — гэта было больш для яго. Я не высокакваліфікаваны, запатрабаваны спецыяліст у сваёй сферы дзейнасці. Я не «добрая дзяўчынка» і не «малайчына» для маці, бо пакінула яе ў цяжкі час. 

Я аказалася няўдалай жонкай (чытай: «няўдалай жанчынай» для соцыуму). Таксама я перастала адпавядаць грамадскім крытэрыям «добрай маці». 

Тады хто я?

Спачатку я спрабавала знайсці сябе праз новыя стасункі. Таму што цяжка знайсці апору ў сабе, калі ты не ведаеш, хто ты. А самае галоўнае — ты сапраўдная не заўсёды адпавядаеш чаканням грамадства і блізкіх людзей. Потым я патроху пачала разумець, як быць апорай самой сабе. Прымаць сябе такой, якая я ёсць. 

***

Фотаздымкі — добры прыклад узроўню прыняцця сябе. На сваіх сэлфі я прыгожа ўсміхаюся, выбіраю прывабныя ракурсы. На фота, зробленых іншымі людзьмі, часам я выглядаю інакш. 

Адзін з крокаў прыняцця сябе — 
прыняць сябе ў розных выглядах на фотаздымках.

Без пазіравання, без фільтраў — такой, якая я ёсць: індывідуальнай, са сваёй недасканаласцю. Маё цела і мой твар маюць гісторыю. Я пачынаю ставіцца да гэтага з павагай. 

Рукі — як кара дрэва: грубыя звонку, але поўныя сілы ўнутры. У кожнай лініі — пражытае жыццё; яны — адбітак гісторыі. Не ідэальныя, але сапраўдныя. І ў гэтым іх прыгажосць. Рукі, якія зрабілі шмат працы, клапаціліся пра іншых — пра каштоўных для мяне людзей, пра родных, дапамагалі — гэта як ствол дрэва: таксама са сваімі недасканаласцямі, шурпатасцю і ўнікальнай гісторыяй.

У кожным павуцінні сівізны — не гады, а гісторыі, якія чалавек пражыў і вытрымаў. Павуцінне сівізны — як павуцінне на дрэвах і траве, якое з’яўляецца ў прыродзе ўлетку і паказвае, што час ідзе. Але ад гэтага лес і лета не становяцца менш прывабнымі. Гэта, наадварот, неад’емная частка прыроды і жыцця.




А.


Калі б мяне спыталі, з якім адчуваннем жывеш у міграцыі, я б прыгадала хату. 

У добра абжытай хаце ўсе рэчы знаходзяцца на сваіх месцах, кожны на сваёй палічцы. Месца ёсць і для любага кубка, і для няўдалага падарунка на дзень народзінаў. 

У такой хаце не трэба думаць, куды што пакласці, 
рука сама знаходзіць патрэбную паліцу, нават у цемры.

Страціць нешта ў такой хаце — амаль немагчыма. Калі рэч апынулася не на сваім месцы, здаецца, што яна правалілася ў чорную дзірку сусвету, які вось-вось адкрыецца зноў, зжарэ і цябе. Балазе, гэта пачуццё доўжыцца нядоўга. Вельмі хутка знаходзіцца тлумачэнне: не тая паліца, не тая скрыня, не тая кішэнь. 

А потым ты сам апынаешся такой рэччу. Адчуваеш, што цябе як быццам перакладаюць, прымяраюць:  вось сюды, можа, вось сюды? Не можаш знайсці месца ў хаце, у якой усё знаходзіцца на сваіх месцах. 

Але ніхто не пытае. І, можа, я ўжо не тая рэч, якую трэба кудысьці пакласці.




N.


— Ты уже интегрировалась? — спрашивает у меня друг, который тоже вынужденно уехал из Беларуси.


Я слушаю его  и не понимаю вопроса.


Я до последнего оставалась в Беларуси. Дома. Когда стало ясно, что пора бежать, я уехала в Вильнюс. Не потому, что мечтала о Литве. Не потому, что выбрала начать новую жизнь. А потому что это ближайшая безопасная страна, из которой быстрее всего можно вернуться домой. 


Искала квартиру поближе к вокзалу. Чтобы можно было за час собраться и уехать домой ближайшим поездом, который наконец начнет курсировать между Беларусью и Литвой. 


У меня не было иллюзий. Уезжала на год-два. Может, чуть больше. 

И все это время жила ожиданием. 

Не стала жить на чемоданах, покупала в съемную квартиру уютный плед и книги — но все равно думала, как я их повезу домой. Не пыталась найти любимую кофейню — здесь все равно никто не делает такие пирожные, как дома. Не учила литовский всерьез — все равно я здесь временно.  Интеграция начинается там, где человек перестает ждать возвращения. Где пытается подружиться с соседями, находит себе любимые места, покупает удобный матрас в съемную квартиру или даже смотрит квартиру в ипотеку.


— Так ты уже интегрировалась? — снова спрашивает друг.

Нет, я не интегрировалась.

Я не хочу интегрироваться.
Я хочу домой.


Я просто

очень

хочу

домой.




Ганна
    


Эмігранцкая арыфметыка
— Дзе вы атрымлівалі адукацыю, у Балтарусіі?

— У Беларусі.

— Не лічыцца. Пішу, што няма адукацыі.


***

— На жаль, не можам прапанаваць вам ганарар за ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы. Няма бюджэту.

— Два тыдні супраць тытанаў спорту без запаснога гульца і без ганарараў?

— У Літве шахматы спортам не лічацца.


***

— У вас дзейныя правы ўкраінскія?

— Беларускія.

— Тады не лічыцца. Трэба здаваць іспыты.


***

— Экзамен не здадзены, была крытычная памылка.

— Якая?

— Пры перастройванні зачапілі колам суцэльную лінію. Вы наўрад яе бачылі, бо там ляжыць снег, але яна ёсць.

— І гэта лічыцца?

— Гэта лічыцца.
Калісьці і з намі пачнуць лічыцца.




Алеся

  


На ростанях

Я нарадзілася на скрыжаванні шляхоў. Бягомль — мястэчка на еўрапейскім водападзеле,  дзе разыходзяцца не толькі вялікія трасы, але і пачынаюцца найбуйнейшыя рэкі Беларусі, Вілія і Бярэзіна. Яны нясуць свае воды ў Балтыйскае і Чорнае мора. 

Гэта месца вечнага раздарожжа, старажытны ледавіковы хрыбет, дзе сама зямля вырашае, у якое мора накіраваць кожную кроплю дажджу.

Я з маленства купалася на Чарнаморскай частцы, ў сцюдзёным празрастым вытоку Бярэзіны ля вёскі маёй бабулі. Адтуль мае першыя ўспаміны і самыя светлыя сны. 

Другая бабуля жыла побач з Віліяй. Гэтая рака аказалася для мяне сімвалічнай сцяжынкай, якая пазней прывяла мяне ў іншую краіну. 

Мой пераезд у Вільню — гэта вандроўка ўслед за роднай вадой. Штодзень любуючыся ракой Нярыс, я адчуваю ў ёй тую самую Вілію, што пачыналася ля майго парога. 

Я адкрываю для сябе Літву як скарбонку з каштоўнасцямі, знойдзеную на дне ракі, што прывяла мяне сюды. 

Кожны горад — гэта асобны самацвет са сваім унікальным адценнем і бляскам. Бадзёрыя Друскенікі сустрэлі велічнасцю храмаў і белізной лебядзіных крылаў. Утульны Бірштанас прыручыў цішынёй і павольнымі лукавінамі Нёмана.  Таямнічая Паланга прывабіла рэдкімі бліскавінкамі бурштына ў чорных водарасцях і нібы жывымі туманамі, што распаўзаюцца па наваколлі.

Кожная такая вандроўка — 
гэта спроба сабраць сябе з новых фрагментаў.

Найбліжэйшай мне стала Вільня, дзе Вілія-Нярыс як верная сяброўка дзяцінства ўзяла мяне за руку і павяла за сабой. Я крочу ўздоўж яе берагоў, і мне здаецца, што рака шэпча: «Глядзі, я змянілася, стала шырэйшай і глыбейшай, але я — гэта ўсё яшчэ я. І ты таксама». Яна суправаджае мяне па горадзе, адлюстроўваючы то рэльефную цэглу старажытных палацаў, то калючыя абрысы сучасных хмарачосаў. 

Тут, на гэтых берагах, маё мінулае і мая сучаснасць пакрысе перастаюць спрачацца і зліваюцца ў адну плынь.




Наталля

 



Яна не планавала пачынаць жыццё нанова — тым больш з двума дзецьмі і чамаданам, у якім было больш трывогі, чым рэчаў.

 Рашэнне аб пераездзе было вымушаным. Яна пакінула працу, звыклае жыццё, дом — не з адвагі, а з неабходнасці. Здавалася, наперадзе ёсць шанец. Першая краіна стала ўдарам: адмова. Халодная, фармальная, без тлумачэнняў, але з адчуваннем, што глеба сышла з-пад ног. Назад дарогі ўжо не было — усе рэсурсы, сілы і грошы былі ўкладзеныя ў спробу выратавацца.

Другая краіна прыняла. Але не абняла.

Яна прыехала туды без мовы, без правоў, без падтрымкі і без чалавека, якому можна было б патэлефанаваць. Ні знаёмых, ні даху над галавой — толькі двое дзяцей, адказнасць за іх і страх, які прыходзілася хаваць, каб ён не перадаўся ім.

Грошы скончыліся хутчэй, чым надзея. На дакументы сышло больш, чым у яе было. Часам здавалася, што гэта шлях у нікуды — бясконцыя чэргі, неразуменне, стомленасць, адчуванне поўнай страты кантролю над сваім жыццём. Яна вучылася выжываць у рэжыме «тут і цяпер»: дзе пераначаваць, як накарміць дзяцей, як не зламацца.

Было балюча. Было страшна. Былі моманты, калі здавалася, што сіл больш няма.

Але яна не спынілася.

Павольна, амаль непрыкметна, пачалі з'яўляцца першыя апоры: выпадковыя людзі, часовыя рашэнні, маленькія магчымасці. Яна вучыла мову з нуля, разбіралася ў правілах, зноў шукала працу, збірала сябе па кавалачках.

Яе шлях — гэта не гісторыя пра лёгкую адаптацыю. Гэта гісторыя пра выжыванне, пра страту і пра ўнутраную сілу, якая з'яўляецца тады, калі адступаць ужо немагчыма.

Яна не ведала, куды прывядзе гэты шлях. Але працягвала ісці.

І менавіта гэта стала яе новым пунктам апоры.





Тэпа



План-канспект урока «Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі» (6 клас), старонка 5

Тэпа, [29.08.24 13:20]: Буду пісаць лісты, якія ты не атрымаеш — без адраса і нават твайго імя. Сучасны свет! Я ж ведаю толькі, што ты Марк і арганізоўваеш мерапрыемствы. Спадзяюся, табе хаця б псіхалагічна выносна.

Вельмі кранальна, што ты папрасіў сябра мяне адшукаць — рамантыка ваеннага часу. Ён просіць мяне пайсці на суд. Я пакуль у шоку, не магу пераварыць.
Так дзіўна. Мы знаёмыя ўсяго... Два тыдні? Але я хвалююся за цябе. Гэта будзе мой першы суд. Калі ёсць шанец падтрымаць — пайду.

Tэпа, [29.08.24 16:02]: Чаму ў мяне столькі эмоцый? Не магу ні есці, ні думаць пра іншае. Ужо не здаецца дзіўным, што ты мне такі дарагі, што я «ніхто», але паеду ў суд.
Без сваякоў нельга перадаць нават ваду — але я паспрабую.

Tэпа, [30.08.24 15:55] (Дзень суда): Не перадаць радасці, што ты жывы. Ты трымаўся моцна. Рада, што прыйшла. Мне было б важна, каб хоць нехта «свой» быў побач.
Няхай гэтыя 13 содняў пройдуць як мага лягчэй. Абдымаю.

Tэпа, [30.08.24 22:56]: Стамілася так, што думаю толькі пра добрае: што ты выйдзеш, што мы пойдзем гуляць па трактара-заводскім пасёлку.

Хай сняцца добрыя сны і дастанецца зручнае месца. Жахліва ўявіць, бо мне казалі, што лепшае месца на падлозе. Была вельмі рада пабачыць сёння тваю ўсмешку.

Tэпа, [31.08.24 16:56]: Я адвыкла быць шчырай — нават ведаючы, што ты не прачытаеш, саромеюся пісаць. Ды страшна, што прачытае па выніку «нехта іншы».

Мала сплю, увесь час думаю пра цябе. Пытаю сябе: «хто я такая, каб столькі думаць?», але інакш не магу.

Tэпа, [02.09.24 02:43 ]: Прачнулася ноччу ад кашмараў. Здаецца, што мы неяк звязаныя: калі мяне падрывае — з табой нешта не так. Спадзяюся, гэта не праўда.

Tэпа, [05.09.24 20:24]: Маё жыццё балючае, як адкрытая рана з маіх памылак. Не ведаю, ці я вінная ў тым, але хачу верыць, што ўсё не дарма — каб абіраць па жыцці каханне, а не смерць.

Невядома як, але я табе давяраю, хоць даўно не маю даверу нават да сябе.
Прабач за сум — гэтыя лісты сталі маёй тэрапіяй.
Хачу толькі, каб ты выйшаў цэлы і здаровы. Засталося 8 содняў.


Tэпа, [08.09.24 15:56]: Я сумую па табе і саромеюся гэтых пачуццяў. 
Якое глупства.


Tэпа, [11.09.24 09:43]: Засталося менш за двое содняў. Я буду цябе сустракаць. Не ведаю, ці дарэчы — але не магу не пайсці. Па адчуваннях прайшло не два тыдні, а два месяцы. Страшна, што гэта можа не скончыцца. Спадзяюся, ты здаровы, ночы сталі зусім халоднымі.

Тэпа, [16.09.24] (расклад таро аб паходзе Марка ў КДБ): Ультыматум прапануе, выбар. «Я ж табе лепшага жадаю». Хутчэй за ўсё дасць час падумаць і адпусціць.

Tэпа, [17.09.24 14:13]: Марк, цяпер ты з’ехаў. І я вырашыла, а значыць так і будзе: з табой усё будзе добра, і мы будзем разам. Абавязкова будзе так. 




Вероника


  Шаг навстречу страху

Самым сложным для меня в начале было найти жильё. У нас двое детей, и нам нужна была двухкомнатная квартира: чтобы у каждого была отдельная комната, чтобы кухня была отдельной, чтобы цена была адекватной — и чтобы всё это было в определённом районе.

Я вообще долго привыкаю к новому, поэтому для меня почти всё оказалось сложным. Я не знала ни законов, ни языка, не понимала, как здесь даже пользоваться транспортом, и боялась куда-то идти одна.

Выдержать и не сломаться мне помог муж — он делал всё и помогал во всём. Поддерживали и родные: мне было важно чувствовать, что я не одна.

Постепенно я сделала для себя вывод: нужно идти навстречу страху, выходить из зоны комфорта — и шаг за шагом привыкаешь, становишься сильнее духом. Важно что-то делать, а не сидеть сложа руки и ждать, что всё как-то само изменится.

Я держусь за своего мужа — он моя опора. 

Я не выбирала этот путь, но мы были вынуждены уехать ради нашей безопасности, и я об этом не жалею.

При этом я очень скучаю по родным и друзьям. Мне больно вспоминать, что пришлось продать свой дом и оставить питомцев.

Со временем я научилась жить здесь и сейчас: не ждать, а действовать, идти в страх. И мне важно помнить, что меня ждут и любят.




А.С.



Быць у эміграцыі значыць быць двухаблічным Янусам: адзін твар глядзіць назад, і як бы ні зарастала валасамі патыліца, гэты твар там назаўжды. Тое, што глядзіць назад — эмігрант, тое, што наперад, — імігрант.

Шагал правёў у эміграцыі большую частку свайго жыцця, здолеў адаптавацца і атрымаць прызнанне як французскі мастак. Тварыў ён абодвума сваімі абліччамі — у кожнай карціне мы знойдзем кавалачак радзімы.

Адзін з асноўных сюжэтаў — цырк. Для мяне гэта вельмі трапная метафара эміграцыі. Адгукаецца ўсё: ад назвы да спосабу ўпакоўкі каштоўных успамінаў і нясення іх далей у сабе і з сабой. Пазбаўлены роднай паўсядзённасці, эмігрант нібыта на арэне пад пільным позіркам пражэктараў і тутэйшых. Адзін няправільны рух, страта раўнавагі — і імпрэза абрываецца: шукай новае месца або вяртайся дадому, калі ёсць куды вяртацца, але часцей — не. 


Больш няма дома і цябе самога такога, якім быў.



Цяпер ты сатканы з лапікаў і намаляваны фарбамі розных часоў. Граеш сувязь часоў і працягваеш жыццё таго, што застаецца каштоўным з мінулага ў сучасным і ў святле будучыні. І так па коле. З пераацэнкай, інтэграцыяй і абнаўленнем. Гэтае кола — таксама цырк: circulus — circus.

І ўсё ж. Тут ёсць свабода. Толькі свабода дае шчасце (не спакой ці задавальненне), а шчасце быць сабой, рабіць свой выбар, зрываць плод з дрэва пазнання і выпраўляцца ў шлях.


Vita est via.




Ева                                                                      

У кожным свеце ёсць свая першая жанчына, і кожная жанчына — першая ў сваім свеце. Ева. У яе ёсць свой сад, свой чалавек і свой бог. І дрэва, што злучае светы, —  яе свет з іншымі.

Быць Евай — каштаваць плод з дрэва пазнання дабра і зла, быць выгнанай з раю, бо ўбачыла яго голым. Цяжкай працай здабываць ежу і адзенне, нараджаць у пакутах — выношваць новы пачатак, даваць яму жыццё, гадаваць і ведаць, што не кожны выжыве...

Я ведаю шмат імёнаў Евы. Дарослых і, на жаль, дзіцячых ды падлеткавых.
 

Самае балючае імя Евы — Ганна, гэта мая дачка з парэзаным лязом сталеннем і рукамі.


Не ў кожнай Евы ёсць побач Адам, але кожную напачатку акружалі дзікія звяры, для якіх яна цяпер — канкурэнт за ежу і прастору, чужая. Але на шчасце, ёсць іншыя Евы, для якіх яна — свая, яны дораць прастору салідарнасці і разам ствараюць супольны свет.

Еву арыштавалі ў 2020-м годзе. Яна правяла за кратамі год, пасля чаго яе выпусцілі пад няспынны кантроль дзяржавы. Еву можна ўбачыць у Мінску і Магілёве, але яна па-ранейшаму несвабодная і чакае сустрэчы з тымі, хто адстойваў яе і сваё права быць бачнымі і пачутымі, абіраць і жыць у праўдзе.




Ксенія




У 2020 годзе гэта выглядала як часовы пераезд: шмат трывогі, няпэўнасць, жыццё «на паўзе». Нават навучанне дзіцяці заставалася прывязаным да Беларусі — дыстанцыйна, у прыватнай школе.

У 2022 прыйшло разуменне: гэта надоўга, і рызыкі занадта высокія. Рашэнні давялося прымаць хутка і радыкальна — продаж нерухомасці, вывад сродкаў, купля свайго жылля ўжо ў ЕС. Гэта быў момант максімальнай мабілізацыі ўсіх рэсурсаў — фінансавых, псіхалагічных, арганізацыйных.

Пасля 2025 — складаны этап прыняцця рэальнасці. Без ілюзій і без «часова». І толькі цяпер з’яўляецца больш спакойнае разуменне: жыццё трэба будаваць далей, не азіраючыся назад. І не факт, што канчаткова ў Літве — асабліва калі думаць пра будучыню дзіцяці.

Паралельна — пастаянная вучоба без спынення. Даганяць тое, што гадамі адкладалася, асвойваць новае, пашыраць магчымасці. 

Бо няма стабільнасці ў свеце і ёсць разуменне: 
у любы момант усё можа змяніцца зноў, і важна ўмець больш, чым учора.

Галоўнае адкрыццё — адчуванне адкрытага свету. Калі знікаюць межы ў галаве, з’яўляецца больш варыянтаў і апор, чым здавалася раней.



  

  



Неба спачатку цісне. Нізкае, цяжкае, быццам ты ў ім лішні.

Потым адпускае. Не адразу, але адпускае.


Мора робіць прасцей. У яго няма пытанняў — толькі рух.

Глядзіш, і ўнутры таксама нешта зрушваецца.


На пяску ўсё сумленна.

Хочаш — будуеш. Хочаш — сыходзіш.

Замкі тут трымаюцца роўна столькі, колькі ты ў іх верыш.

Потым іх змывае. І гэта не трагедыя, гэта правіла.


Мы збіраем сваё з таго, што ёсць пад рукой.

Пясок, вецер, выпадковыя галінкі, некалькі цёплых камянёў.

Часам трапляецца бурштын — маленькі, няроўны, але свой.

Бярэш у далонь і разумееш: нешта ўжо атрымалася.


Ніхто не выдае гатовага.

Ніхто не тлумачыць, як правільна.

Робіш, глядзіш, пераробліваеш.


Так і жывём тут.

З нуля — не таму што хочацца,

а таму што інакш не атрымліваецца.




Каролина





Архитектура воли

Labas diena! Меня зовут Каролина. Я — архитектор по образованию и мастер по призванию. Моя жизнь — это проект, который мне пришлось перестраивать с нуля, когда старый план был разрушен болезнью и несправедливостью.

2017: Между дипломом и диагнозом

Летом 2017 года мой мир начал рушиться. Я работала над дипломным проектом — огромным, трехметровым чертежом. 

И именно тогда случилась первая вспышка рассеянного склероза.

Представьте: я должна чертить, защищать свой проект перед главным архитектором филиала ОАО «Газпром трансгаз Беларусь» , но я не чувствую свои руки и ноги. Мозг не понимал, что делают пальцы: если мне нужно было что-то достать из кармана, я вытаскивала пустые ладони, так и не нащупав предмет. Я не понимала, что я трогаю, пока не посмотрю на это. Зрение упало до -5, карандаш выпадал из рук. Но я не бросила тот диплом. Я его защитила.

Медицинский лабиринт

Мы с мамой начали марафон за жизнь. Каждый месяц мы летали в Израиль за капельницами «Тизабри». Это было запредельно дорого и изнурительно. Позже выяснилось, что лекарство перестало мне подходить: печеночные показатели критически выросли, анализы говорили о циррозе печени.

В поисках ответов мы поехали в Санкт-Петербург, в Институт мозга. Но там вместо помощи меня погрузили в кошмарный ужас: напугали диагнозами, приписав гепатиты всех видов и отрицали уже поставленный диагноз. Когда я пересдала анализы, оказалось, что я «чиста» (не считая РС). 


Это был путь через страх и ошибки, 
пока мы наконец не нашли способ стабилизировать состояние.


Сила в мелкой моторике

Чтобы вернуть контроль над руками, я начала учить мозг заново чувствовать через труд: шила корсеты, строила сложные выкройки, валяла игрушки, заново училась ходить. Эта реабилитация привела меня в профессию мастера маникюра. Каждая тонкая линия на ногтях клиента сегодня — это моя ежедневная победа над диагнозом.

6 мая 2025: Утро в балаклавах

Второй удар был нанесен по моей семье. 26 марта мы с Кириллом поженились. А утром 6 мая, когда мы собирались поехать в Минск, в наш дом ворвался ОМОН. 

Кирилла задержали жестко: его сняли с мотоцикла, бросили лицом в пол и прижали ногами под прицелом автоматов. Ворвались в дом и окружили около десяти человек в масках и балаклавах.

Его обвинили по делу «Гаюна».

Полгода тишины

Начались полгода борьбы в полной изоляции. Первые месяцы мои письма до Кирилла не доходили вообще. Я получала его весточки, но понимала, что до меня доходит лишь часть. За все это время у нас было лишь одно свидание — всего два часа за полгода.

Я осталась одна с двумя кабинетами маникюра, которые мы только открыли. Чтобы потянуть оплату адвокатов и сохранить бизнес, я работала на износ, без выходных, на два фронта. Мой вес упал до 47 килограммов. В этом состоянии я еще и приручала нашего мощного ротвейлера. Мои руки были в синяках, я плакала от бессилия, но каждый день продолжала тренировки, пока мы не нашли контакт. 


«Если я смогла выстоять тогда, я справлюсь с чем угодно», — стучало в моей голове.



Новый вызов в Литве

Пройдя через приговор мужу в 4 года «химии», мы оказались здесь. Но сейчас я прохожу новое испытание. Как проситель убежища, я фактически лишена медицинской помощи. Моя следующая жизненно важная капельница должна быть через три месяца, но система пока не позволяет мне её получить. Рассеянный склероз не ждет документов, и оказаться в безопасности, но без лекарств — это новый вызов.

Финал

Я архитектор. Я знаю, что здание можно восстановить, даже если разрушены стены. Мой фундамент — это воля и труд. Я учу литовский язык, я продолжаю работать и верю, что человечность окажется сильнее бюрократии.



Таццяна Астрэя





2020. Лістапад. Вільня. Вечар. Засынаем у хостэле.

— Мама, я хачу дадому...

— Дом — гэта там, дзе мы разам, сыночак.


2020. Кастрычнік

10:00. Час, прызначаны мне ў позве на сёння. У гэты момант я мусіла пераступаць ганак кабінета следчага на вуліцы Фрунзэ ў Менску. Але я стаю на беларуска-літоўскай мяжы, на пашпартным кантролі. Пільны позірк у дакумент, на мяне, у дысплэй. У мяне моцна сціскае і ажно клініць шыю. Гартае пашпарт. Нарэшце аддае. «Счастливого пути». На ўездзе ў Літву апранаю маску. Бо карантын. Але дыхаецца лягчэй, чым без маскі на радзіме, дзе «ковіду няма». Бо паветра свабоды.

2021. Люты ці сакавік

На сыходзе першай літоўскай зімы крочу па Юсцінішках. Шэрае неба, шэрыя дзевяціпавярховікі, шэры асфальт, шэры талы снег. На заднім шкле машыны ў двары бачу надпіс: Viskas bus gerai. Словы viskas і gerai я ўжо ведаю. Цямлю, што гэта «Усё будзе добра».


2022. Люты
Вайна.



2023. Кастрычнік

Сёння тры гады ў Літве. На досвітку кірую да Трох Крыжоў. Металічныя крылы маста Міндаўга, драўляныя прыступкі ўгору, панарама Вільні. Дзякуй табе, Літва.

2026. Красавік

На пачку сурвэтак, што трапілі ў Літву з Беларусі, чытаю: «Сваё. Якасць па-беларуску». А далей па-руску адрас вытворцы «улица Советская». Усміхаюся і паціскаю плячыма.

Жыццё змяняецца і змяняе нас. Аднак застаецца тое, што нарадзілася як адказ сыну першымі днямі ў Літве: дом там, дзе мы разам. І жыве сталёвая, загартаваная вера. Што мы вернемся. І дом будзе там, дзе будзем мы. Разам. Без «Фрунзе» і «Советской».

Усё будзе добра. Сваё. Якасна. Па-беларуску.




Ніна з-пад Вільні




Ніна. 39 год. Сын падлетак. 571 дзень эміграцыі (на 30.05.2026).

Крамы.
Калі я пачала сваю мігранцкую гісторыю, самае складанае для мяне было пайсьці ў краму.

Ні-чо-га сьмешнага!

Навык набываць ежу і рэчы нам падаецца простым, але калі вы ня ведаеце:
  • як называецца які-небудзь тавар;
  • якая марка сыру смачнейшая;
  • які кошт нармальны;
  • гэта пральны парашок ці паласкальнік,

то каб набыць нешта адно, вам трэба адказаць на ўсе гэтыя пытаньні.

І наведваньне крамы становіцца адным з самых цяжкіх момантаў вашага дня. Я аднойчы плакала каля вітрыны са сьмятанаю...

А мой сын знайшоў лайфхак з крамамі. Ён запытваў усё ў бабуль. Так! Запытвае ў бабуль усе пытаньні пра каўбасы, сыры, пячэнькі, пельмені і г.д.

У нас ёсьць традыцыя: у вечар пятніцы сын гатуе вячэру. Аднойчы гэта была грэчневая каша з грыбамі і тушонкай. А выбар тушонкі, як мы ўсе ведаем, задачка з зорачкай. Лайфхак не падвёў: гэта была найсмачнейшая каша ў жыцьці. Дзякуй літоўскім бабулям!

Музеі. Я даведалася, што ў Літве ёсьць дзень музеяў. Калі можна безкаштоўна наведаць выставы. Я гэтым карысталася на 100%.

Я шукала сябе. Шукала адказы на пытаньне, што са мной адбываецца і што будзе далей?


Я агаляла сваю душу і сэрца, размаўляла з карцінамі як з сяброўкамі, адчуваючы сябе пачутай, прынятай, падтрыманай. Гэта мне вельмі дапамагае і сёньня!

Дзьверы. Міграцыя часта ўяўляецца як процьма зачыненых дзьвярэй. Але для мяне гэта некалькі адчыненых, за якімі цябе чакаюць родныя, сябры, знаёмыя і незнаёмыя, што гатовыя табе дапамагчы, падтрымаць, параіць і проста паабдымаць.

Салідарнасьць для мяне як для сацыял-дэмакраткі — гэта і каштоўнасьць, і метад працы.


Так цёпла адчуваць, што пра цябе памятаюць, клапоцяцца, прымушаюць пайсьці на псіхатэрапію, выйсьці з дому, пабыць на квізе (які ты так любіш).

У той жа час — як жа добра дапамагаць іншай...

I am Remarkable! Час ад часу дапамагаць іншай гэта падсьвяціць яе выбітнасьць, адсьвяткаваць разам яе перамогі, прамовіць словамі праз рот, што «Ты неверагодная!».

Каля мяне ёсць жанчыны — жаночая супольнасьць, дзе я аддаю сваю жаночую салідарнасьць = сваё сястрынства іншай, і ў наступную хвіліну адчуваю, што я людная (у коле сябровак), што я значная, што сама «Я неверагодная!» — гэта мяне ратуе, падтрымлівае, узмацняе.





Наталля С.

  

 


З дзяцiнства я хацела стаць настаўнiцай пачатковых класаў. Хацела i стала. Данесла гэтуювадзiцу ў сваiх далонях. Можна хлопаць сябе па плячы i ставiць галачку ў спicе спраўжыцця. Але зараз, паверце, нечакана для сябе, больш за ўсё я і баюся быць настаўнiцай, стаць такiм педагогам-педагогам з гулькай на галаве. Хаця гульку я люблю i раблю, але спадзяюся, что не стала дзякуючы ёй такiм павучальнікам усяго і ўсіх. Я вельмi цешуся, калi новыя людзi ў маiм жыццi здзiўляюцца, што я настаўнiца. У тыя хвiлiны я думаю: фух, не відаць гэта за вярсту, ура! Я люблю тое, што раблю кожны дзень. Але гэта не ўся, а толькi мая частка.

Я беларуска, настаўніца з Беларусі. 


На маю думку, сіла мігранта ў тым, каб не толькі стаць часткай новага, не разбураючы і ўзбагачаючы яго, але і не растварыцца, здолець прыўнесці сваю ўнікальнасць, памятаць у думках і дзеяннях, хто ты ёсць.

Акрамя настаўнiцтва, яшчэ я мама. I таксама баюся быць мамай-мамай. Я ведаю, што мае дочкi глядзяць на мяне заўсёды, нават калi мяне няма дома. Адлюстроўваюць мяне мне і свету. Глядзяць і бачаць, як я малюся, якiя пытаннi задаю свету, як шукаю святло ў цемры, з якой энергiяй iду на працу, з якой — вяртаюся, ад чаго танчу, як сябрую і кахаю, штолюблю, як iх падтрымлiваю, як пражываю тугу па Беларусi, як cтаўлюся да вайны, да iх бацькi, да сваіх бацькоў i не да сваiх. Як радуюся жыццю, вясне, кожнаму дню? Ці радуюся я ўвогуле? 

Быць мамай для мяне таксама частка мяне, не ўся я.

Аднойчы мой вучань Рома мяне спытаў, цi закаханая я ў каго-небудзь зараз? Я адказала: «Так». Рома махнуў у мой бок: «Яно і бачна!» I я так узрадавалася! Што я настаўніца — не ўсе адразу бачаць. А што закаханая - бачна! Ммм... Гэта значыць, ён убачыў не толькі маю падрыхтоўку да ўрока, чырвоныя ад недасыпу вочы, лісты важнецкiх заданняў. Ён убачыўне частку мяне, а ўсю мяне у моманце. Вучнi таксама назiраюць за настаўнiкам i бачаць, з якой энергiяй мы прыходзiм да iх кожны дзень, якiя пытаннi задаем свету, на якiя пытаннiу нас самiх ёсць адказы, цi спалучаюцца хулiганства дарослых i гулькi на галаве, як мы радуемся вясне i цi радуемся мы ўвогуле жыццю 
ў ролі настаўнiцы?

Чалавек пражывае за сваё жыцце шмат роляў, нават не з'яўляючыся акцерам. I неяк нас з дзяцiнства i усё жыцце вучаць добра выконваць кожную ролю. Прыязджала да сваёйбабулі Веры і дзядулі Івана - нібы ўключалася ўзоравая ўнучка: агарод, чыстая падлога, пустазелле. Захворвае дачка — і ўсё, ты побач з ёй, лашчыш і напітваеш — зараз ты добрая маці. Мая мама таксама так рабіла. Кормішь мужа вячэрай, слухаешь, як там ў яго справы-якiя багі i якi рэлiз прадукта — і ты нiбыта ідэальная жонка... 

Як выконваць добра кожную ролю? По чарзе цi сумяшчаючы? Як гэта ўсё працуе? Дзе ваўсім гэтым сапраўдная я? I калi я ўключаю маму, я выключаю ўсе астатнiя ролi? Не. Я не па чарзе настаўнiца i жонка. Я i мама, i настаўнiца, i дачка, i жонка, i каму-небудзь блiзкiпа духу чалавек... адначасова! I калі у мяне няма вячэры i ні адного пытання да мужа пра яго дзень, няма канспекта ўрока на заўтра, якая я жонка і настаўніца ў такі дзень? 

Жывая!

Нашыя прыдуманыя і рэальныя ролі жывуць у такой цеснай звязцы, што немагчымааддзяліць ува мне адно ад другога. Бо усё гэта я! Адначасова. Адмыслова. Адразу. І няманеабходнасці здымаць даспехі адной ролі, каб нацягнуць на сабе другія даспехі самой сябе. І калі няма патрэбы выканаць кожную ролю на выдатна, калі няма ўласныхнамаганняў быць заўсёды на вышыні, калi няма неабходнасці гэтыя ролi цягнуць за сабой, менавіта тады ты на тую вышыню — быць жывой! — і ўздымаешся. 


Не марце стаць кімсьці адным.

Бойцеся быць сабой па чарзе. 

Будзьце усімі і адразу. 

Адначасова. Адмыслова. Кожны дзень. 

Будзьце сабой! Любымі! Жывымi!


І калi з’яўляюцца новыя людзi ў вашым жыцці, што ўглядаюцца ў вас пiльным позiркам, няхай яны бачаць не вашыя важныя часткі-пазлы, а бачаць вас жывой настаўніцай-хулiганкай — з гарэзлівай гулькай на галаве, якая любiць гуляць у баскет. Няхай гэта стане вашым дзэнам. 

І тады кожны дзень будзе дзень-дзэн.





Лерка Люстэрка

 





 



Вільня як вобраз маёй думкі і сэрца


Лабірынт старых вузенькіх вулак,
Не знайсці ў ім сэрца майго.
Кожны дом у ім і кожны завулак
Назаўжды захавае яго.
Ты сустрэла дажджом нас, ня сонцам,
Увесь час ён няспынна імжэў.
Толькі будзеш мне сьніцца бясконца
Нават скутай у пялёны залеў.


Вострай брамы сьвятыя абрысы,
Дзе Пагоня імкліва імчыць,
Храмаў велічных стромкія рысы,
У сэрцы вечная песьня гучыць.
Далікатнасьць гатычная Ганны,
Бернардынскі за ёй вартавы,

Веліч гмаху дамініканаў,
Базыльянаў старыя муры.

Усё гісторыяй дыхае ў Вільні,
Бы ўпрочкі лятуць сотні год.
Тут ішоў з першадрукам Скарына,
Там Міцкевіч, Манюшка, Чачот.
Каліноўскі Кастусь, ён жа Яська,
Што з-пад Вільні якраз Гаспадар,
Вось на гэтым шырокім пляцы
Тут жыцьцё за народ свой аддаў.

Старажытная любая Вільня, 
Летуценны наш Горад сівы, 
Паглядзі, паўзірайся ў нас пільна,
Ужо ня будзем з Табою на Вы
Мы, сапраўдныя беларусы,
Незалежных ліцьвінаў сыны.
Ты для нас будзеш вечнай спакусай,
Пра Цябе заўжды бачым мы сны.


Хоць ня будзеш Ты нашай ніколі,
Ты ўсё ж не забудзься пра нас,
Бо прыедзем свой сум тут спатоліць
Да Цябе не адзін яшчэ раз.


Я ніколі не пісала вершаў. Адзінае выключэньне — верш пра Вільню. 
Вільня — мой найулюбёнейшы горад у сьвеце. 

І гэтае пачуцьцё не зьмяняецца з гадамі і колькасьцю іншых наведаных гарадоў і краінаў, і нават з побытавай прозай апошніх гадоў, які прымусіў мяне тут пасяліцца як уцякачку. У лябірынтах яе старажытных вулачак сярод шматлікіх іншых заблукалі і сьляды нашай беларускай гісторыі ды культуры, сьляды нашых продкаў ды папярэднікаў. Амаль кожны дамок і кожны храм тут мае акрамя іншага мае і нейкую беларускую гісторыю, сплеценую з гісторыяй іншых нацыяў, культураў, рэлігіяў, ды агульнаеўрапейскай гісторыяй гэтага Горада.

Вільня — утульная, прыгожая, «свая», мае шмат дворыкаў-сакрэцікаў, якія бясконца можна адкрываць для сябе і для сяброў. І для мяне гэта «яна», што традыцыйна для беларусаў: 


«Рабі пільна, тады і дома будзе Вільня». 


Дарэчы, як піша ў сваёй вядомай кнізе «Горад у Еўропе» Томас Венцлава са спасылкай на ягонага выкладчыка, літоўскага мовазнаўцу, што ўсё ж слова «Вільнюс» у літоўскай мове таксама штучнае, ужываецца толькі з 19-га стагодзьдзя, а да таго часу гэты горад і па-літоўску называўся «Вільня». 

Амаль два дзесяцігоддзі я імкнулася вазіць сюды беларусаў, каб распавесці пра нашу сапраўдную еўрапейскую гісторычную традыцыю. А зараз, воляй эмігранцкага лёсу жывучы тут ужо 3 гады ды цудам атрымаўшы мясцовую экскурсаводскую акрэдытацыю, распавядаю ўсім ахвотным пра беларускія мясьціны Вільні. 

Хаця Вільня зьяўляецца сталіцай сучаснай Літоўскай Рэспублікі, і ніхто, прынамсі беларусы дакладна, не зьбіраюцца гэта аспрэчваць — нам бы сваю Беларусь вярнуць — але Вільня, Вільнюс, Вільно, Вільна, Вілнэ — ад пачатку свайго існаваньня мультыкультурны горад, гэта яе прырода, натуральны стан, і таму, ведаючы збольшага беларускія мясьціні Вільні, зараз працягваю паглыбляцца ў духоўную ды інтэлектуальную яе традыцыю, каб даведацца і астатнія нацыянальныя, рэлігійныя, гістарычныя, культурніцкія іпастасі.





Ната

 

 


Самое сложное в эмиграции для меня — снижение уровня жизни. В моем возрасте я достигла всего, к чему стремилась годами: у меня были своя квартира, машина и построен бизнес. Жизнь казалась уже понятной: дети подросли, и появилось время на путешествия и отдых. Именно в этот момент я оказалась в чужой стране с семьёй, без подушки безопасности, с одним чемоданом.

Ещё очень тяжело было представить, что я не могу в любое время вернуться и увидеть близких.

Было тяжело разговаривать с детьми, поддерживать их: они перенесли стресс, а у меня не было ресурсов даже на себя.


Правда, как в самолёте: сначала надень кислородную маску себе, а потом детям. 


Так вот, у меня не было желания продолжать жить, даже ради них.

Я очень коммуникабельный человек, весёлый и по жизни оптимист, но в эмиграции было страшно, что не найду друзей, не смогу продолжать активную и полноценную культурную жизнь — для меня это очень важно.

Выдержать помогла помощь психолога и самостоятельная работа над своими страхами. Психолог помог, убедил, я бы сказала, что с моим жизненным опытом я снова смогу жить привычной жизнью, смогу обеспечивать себя материально. Он научил находить ресурсы для заживления ран от переезда: не требовать от себя многого, а идти маленькими шагами, ставить цели и не бояться мечтать.

Очень помогли общение с беларусами, украинцами и литовцами, которые тоже ищут друзей, чтобы вместе проводить интересно время. Мы стали заниматься хайкингом, рукоделием, пели песни под гитару, смотрели фильмы с обсуждением. Делились своими переживаниями и поддерживали морально. Так я нашла подругу — очень ценно, что теперь она есть у меня.

Самый важный вывод — нельзя отчаиваться: ведь после тёмной ночи всегда будет день. Не бояться быть слабой и просить помощь у других: даже малознакомые люди с удовольствием помогают. 

Через 1,5 года я стала справляться с депрессией. 


Похожих историй много: люди испытывают похожие чувства в эмиграции. Когда ты можешь это обсудить, проговорить те же проблемы, увидеть, что тебя поняли и услышали, — от этого тебе становится легче дышать и жить дальше.


Жизнь не обязана быть идеальной. Ей нравится путать маршруты,

бросать нас в потоке холодной воды.

И в этом ее гениальность — быть разной.


В каждом мгновении,

даже печальном, она зажигает живые огни.


А если порой всё кажется страшным и мир

рассыпается, будто стекло —

вспомни: ты есть у себя, и это является важным.

Почувствуй свой свет и тепло.


Где ты — там твой дом,

а с ним — опора и сила.


our_stories.lt

All rights reserved.
Funded by the European Union.